Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Кітаі



Беларуска Арына Сабаленка (102-і нумар рэйтынгу ВТА) у паўфінале тэніснага турніру Tianjin Open у Кітаі ўпэўнена адолела ведамую італійку, пік кар’еры якой, праўда, даўно прайшоў, Сару Эррані (на сёння 280-я ракетка свету). Сабаленка перамагла ў дзвюх партыях 6:1, 6:3

У фінале беларуска сустрэнецца з Марыяй Шарапавай (Расея, 86-ы нумар ВТА), якая пераканаўча ў іншым паўфінале ўзяла верх над кітайкай Шуай Пэн (25-я ракетка) – 6:3, 6:1Беларускае Радыё Рацыя