Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Істбарне



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал адзіночнага разраду турніру ў брытанскім Істбарне.

28 чэрвеня ў чвэрцьфінальным паядынку Сабаленка, якая займае 45-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла 7-ю ракетку планеты Караліну Плішкаву з Чэхіі – 6:3, 2:6, 7:6 (7:5). У паўфінале саперніцай Арыны будзе полька Агнешка Радваньска (31-ы нумар рэйтынгу WTA).

Да гэтага Арына Сабаленка перамагла амерыканскую тэнісістку Сачыю Вікеры (82) – 4:6, 6:0, 6:1, немку Юлію Гергес (13) – 1:6, 6:4, 6:4 і бельгійку Элізэ Мертэнс (15) – 7:5, 2:6, 7:6 (7:4).

На мужчынскім турніры ў турэцкай Анталіі беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд у барацьбе за выхад і фінал уступілі галандскай пары Сандэр Арэндс / Матвэ Мідэлкап – 6:7 (4:7), 3:6.

belta.by