Арына Сабаленка вызначылася з першым турнірам сезону



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пацвердзіла ўдзел у турніры ў Шэньчжэне (Кітай), які стартуе 4 студзеня, паведамляе афіцыйны сайт тура. У заяўку таксама ўвайшлі прадстаўніца Швейцарыі Белінда Бенчыч, бельгійка Эліс Мертэнс, кітаянкі Ван Цян, Чжан Шуай, Ван Яфань і Пэн Шуай, двухразовая пераможца турніраў «Вялікага шлема» іспанка Гарбін Мугуруса, чэшка Кацержына Сінякова і Алена Рыбакіна з Казахстана. Сабаленка з’яўляецца дзеючай пераможцай гэтых спаборніцтваў.

Мартэн Фуркад выйграў індывідуальную гонку ў Эстэрсундзе

Французскі біятланіст Мартэн Фуркад выйграў індывідуальную гонку ў рамках стартавага этапу Кубка свету ў Эстэрсундзе. Другое месца заняў яго суайчыннік Сымон Дэсцье, тройку замкнуў яшчэ адзін француз Кентен Фіён-Майі. Лепшым з беларусаў стаў Антон Смольскі, які размясціўся на 35-й пазіцыі.

Алег Дулуб і Аляксандр Хацкевіч – у ліку кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера берасцейскага «Дынама»

Па звестках «Прэсбола», беларускія спецыялісты Алег Дулуб і Аляксандр Хацкевіч уваходзяць у лік прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера берасцейскага «Дынама». Кантракт цяперашняга настаўніка берасцейцаў Марцэла Лічкі заключаны па сістэме «1+1», і клуб не спяшаецца падаўжаць дамову з чэшскім спецыялістам. Апошнім месцам працы Дулуба быў казахстанскі «Атыраў», які ён пакінуў у верасні 2019 года. Экс-настаўнік зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч быў звольнены з кіеўскага «Дынама» ў жніўні 2019 года.

Юрген Клоп атрымаў 100 перамог у лізе за 159 матчаў

«Ліверпуль» разграміў «Эвертан» у матчы 15-га тура чэмпіянату Англіі – 5:2. Для галоўнага трэнера «чырвоных» Юргена Клопа гэтая перамога стала 100-й у АПЛ. 52-гадоваму нямецкаму спецыялісту для гэтага спатрэбілася правесці 159 матчаў. Гэта другі паказчык у гісторыі лігі. Хутчэй Клопа гэтага паказчыка дамогся толькі Жазэ Мурынью, які атрымаў 100 перамог за 142 матчу.

Менск упершыню прыме «Фінал чатырох» Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе

Менск упершыню прыме галоўны этап Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе – «Фінал чатырох». Такое рашэнне прынята на нарадзе ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне. У канцы красавіка 2020 года пад прыз галоўнага кантынентальнага клубнага турніру па міні-футболе ў беларускай сталіцы паспрачаюцца два іспанскіх клуба «Барселона» і «Мурсія», а таксама два прадстаўнікі Расеі – «Цюмень» і маскоўскі КПРФ. Турнір пройдзе на пляцоўцы «Менск-Арэны»: паўфіналы адбудуцца 22 або 23 красавіка, вырашальны паядынак – 24 або 25 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя