Арзамасава і Ліннік сталі ўладальнікамі прэмій „Атлетыка”
Бягуха Марына Арзамасава і бягун на 110 метраў з бар’ерамі Аляксандр Ліннік па выніках 2015 былі ўзнагароджаны прэміямі „Атлетыка”, адмысловымі ўзнагародамі беларускай бедэрацыі лёгкай атлетыкі ў катэгорыі „Дарослыя”.
Марына Арзамасава, якая атрымала ўзнагароду „Атлетыка” другі год запар, у 2015 годзе выйграла залаты медаль на чэмпіянаце свету ў Пекіне ў бегу на 800 м, што з’яўляецца лепшым дасягненнем сярод беларускіх спартоўцаў, якія прымалі ўдзел у сусветным форуме. Спецыяльнай узнагароды была ўдастоена і асабісты трэнер Арзамасавай Наталля Духнова, якая таксама атрымала „Атлетыку” ў другі раз.
Аляксандр Ліннік ў 2015 годзе на камандным чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Чэбаксарах стаў уладальнікам бронзавай узнагароды ў бегу на 400 м і пабіў нацыянальны рэкорд (45,43 сек.). Лепшым трэнерам у мужчын прызнаны Аляксандр Сідарук.
Таксама лаўрэатам стала Аліна Талай, якая перамагла ў намінацыі „Прарыў года”. Прэмій былі ўдастоены лепшыя лёгкаатлеты і трэнеры мінулага сезону.