На Аўгустоўскім канале стартавала Нёманская вясна
На Аўгустоўскім канале адбываецца міжнародны фестываль воднага турызма “Нёманская вясна – 2015”.
[Not a valid template]
У межах мерапрыемства арганізаваны адкрыты чэмпіянат Гарадзенскай вобласці па тэхніцы воднага турызма, у якім, акрамя спартоўцаў з Беларусі удзельнічаюць і госці з Польшчы.
Спаборніцтвы па пераадольванню воднай трасы на байдарках і катамаранах праходзяць у індывідуальнай і каманднай класіфікацыі і як зазначае галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Ціхановіч, карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю аматараў актыўнага адпачынку:
– Спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму даюць чалавеку магчымасць набываць майстэрства, валодаючы які чалавек адчувае сябе бяспечна ў вандроўках.
Сёлетні фестываль воднага турызма “Нёманская вясна – 2015” істотна пашырыў сваю праграму.
Акрамя спаборніцтваў на байдарках і катамаранах для наведвальнікаў зарганізавана шэраг забаўляльных мерапрыемстваў: выступы радэа – каякераў, турыстычная лазня, канцэрт аўтарскай песні і паказ аматарскіх фільмаў аб водным турызме.
* * *
У бліжэйшыя выходныя на Аўгустоўскім канале адбудзецца міжнародны фестываль воднага турызма “Нёманская вясна – 2015”. 17-19 красавіка на рацэ Асташанка збяруцца каманды з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі, Літвы і Латвіі. Плануецца, што агульная колькасць удзельнікаў дасягне 300 чалавек.
Гаворыць старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстыка – спартыўны саюз” Сяргей Каляда.
– Правядзенне буйных мерапрыемстваў па спартыўным турызме шмат гадоў культывавалася. І на сённяшні час мы сапраўды добра іх праводзім, у нас ёсць адпрацаваныя методыкі, правілы, ёсць інфраструктура, ёсць сродкі, якімі гэта робіцца.
Фестываль воднага турызма “Нёманская вясна” прадугледжвае камандныя і індывідуальныя спаборніцтвы удзельнікаў, чый узрост перавышае 14 гадоў. Мерапрыемства традыцыйна адчыняе турыстычны сезон на Аўгустоўскім канале.
Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Гісторыка-культурная каштоўнасць “Аўгустоўскі канал” адзначыў 190-ыя ўгодкі ад пачатку будаўніцтва. Стварэнне каналу было абумоўлена эканамічнай выгадай інвестараў.
Цяпер жа такую выгаду, для развіцця турыстычнай сферы атрымаць нялёгка, хоць Аўгустоўскі канал атрымаў статус рэкрыяцыйна-турыстычнага парку.
Кажа прафесар Вячаслаў Швед:
– Спрошчана гэта ўсё – зламалі ідэнтыфікацыю гэтага канала. Ён жа не быў просты, як алоўкам правесці па паперы, ён жа і ў права, і ў лева віхляўся, як рэчка ішла, а цяпер зрабілі прамы. Сталі рабіць брамы на шлюзах не ідэнтычна тым старым, якія былі. Выкарыстоўвалі часам не той матэрыял, які быў тады.
Спробы ажывіць турыстычны бізнэс на Аўгустоўскім канале пакуль сутыкаюцца з цяжкасцямі прыцягнення інвестараў.
Таксама ў Гародні амаль няма добрай яго рэкламы. Праз вялікія недапрацоўкі, пераважна з беларускага боку, “Аўгустоўскі канал”, як помнік 19-га стагоддзя, не прэтэндуе пакуль на ўнясенне ў спіс Помніка Сусветнай спадчыны UNESCO.
Беларускае Радыё Рацыя