Australian Open без першай ракеткі свету
Першая ракетка свету Новак Джокавіч усё ж не будзе ўдзельнічаць у турніры Australian Open. Серб прайграў суд і дэпартаваны з Аўстраліі.
Гэта быў сапраўдны серыял: Джокавіч атрымаў дазвол на ўдзел у турніры без прышчэпкі ад COVID-19. Але не згадаў пра гэта ў заяве на аўстралійскую візу. Таму пятага студзеня віза была ануляваная. Джокавіч аспрэчыў гэта ў судзе — яму вярнулі візу, дазволілі ўдзельнічаць у Australian Open і нават правялі лёсаванне з яго ўдзелам. Паралельна высветлілася, што тэнісіст, магчыма, падрабіў станоўчы тэст на COVID-19 ад 16-га снежня. На падставе гэтага тэста ён атрымаў дазвол не рабіць прышчэпку. Цяпер візу Джокавіча ізноў анулявалі. Першай ракетцы свету забароняць уезд у Аўстралію на тры гады.
Беларускае Радыё Рацыя