Australian Open: чорны дзень для беларускіх тэнісістак
Нечакана зусім правальна склаліся матчы 1/16-й фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі для беларускіх тэнісістак.
11-я ракетка свету Арына Сабаленка разгромна прайграла куды менш рэйтынгавай прадстаўніцы ЗША Амандзе Анісімавай – 3:6, 2:6.
А Аляксандра Сасновіч (31-ы нумар класіфікацыі) таксама ў дзвюх партыях амаль без барацьбы саступіла расейцы Анастасіі Паўлючэнкавай – 0:6, 3:6.
Такім чынам беларускіх прадстаўнікоў у адзіночным разрадзе на гэтым мэйджары больш не засталося.
Напомнім, што Сасновіч, Сабаленка і Вікторыя Азаранка выступаюць з рознымі партнёркамі яшчэ ў парным разрадзе. Яшчэ адна беларуска Лідзія Марозава з японкай Сюко Аямай ужо выбылі са спабору – у 1/16-й фіналу гэтая пара прайграла дуэту Кейтлін Крысціян-Эйзія Мухамад, які прадстаўляе ЗША, — 5:7, 5:7. Беларускае Радыё Рацыя