Australian Open: Ілья Івашка выбыў з турніру
Адзіны мужчынскі пралстаўнік Беларусі ў адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе Ілья Івашка (84-ы нумар АТП) выбыў з турніру ў другім крузе.
У 1/32-й спабору Ілья Івашка сустракаўся з 23-й ракеткай свету – іспанцам Пабла Карэньё Буста і праграў у трох сетах 2:6, 3:6, 6:7 (7). Як вынікае з пратаколу Івашка толькі ў трэцім сеце здолеў навязаць барацьбу апаненту, але ўсё ж саступіў на тай-брэйку.
Нагадаем, што у 1/16-й турніру сярод жанчын барацьбу на кортах Мельбурна працягнуць дзве беларускі – Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч.
Тым часам Вікторыя Азаранка, якая выбыла ў адзіночным разрадзе, у пары з аўстралійкай Эшлі Барці выйшла ў другі круг. У першым раўндзе турніру дуэтаў Азаранка і Барці у трох партыях перамаглі дуэт з Кітая Шуай Пэн/Чжаосюань Ян — 7:5, 4:6, 7:5.
Беларускае Радыё Рацыя