Australian Open: Ілья Івашка выйшаў у другі круг
Выдатна правёў матч першага кругу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі беларускі тэнісіст Ілья Івашка. Ілья (на сёння 94-я ракетка свету) упершыню трапіў у асноўную сетку Australian Open.
У стартавым паядынку ён змагаўся супраць тунісца Малека Жазіры (зараз 42-і ў сусветным рэйтынгу) і перамог у чатырох партыях 4:6, 7:6 (8:6), 6:1, 4:0. У чацвёртым сеце паўночнаафрыканец не вытрымаў фізічна і зняўся з матчу.
Гэта пакуль найвышэйшае дасягненне беларуса на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Івашка працягне змаганне.
Напомнім, што ў адзіночным разрадзе працягваюць таксама выступаць беларускі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч.
А вось Вікторыя Азаранка расчаравала сваіх прыхільнікаў. У стартавым матчы з малаведамай немкай Лаурай Зігемунд Азаранка выглядала сваім бледным ценем і нечакана прайграла ў трох партыях – 7:6, 4:6, 2:6.
Беларускае Радыё Рацыя
