«Аякс» выйграў у гасцях у «Тотэнхэма»
У першым паўфінальным матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў лонданскі «Тотэнхэм» прайграў на новай хатняй арэне амстэрдамскаму «Аяксу» з лікам 0:1.
Чэмпіёны Нідэрландаў актыўна пачалі, правёўшы ўражальную 15-хвілінку. «Тотэнхэм» быў прыціснуты да сваёй брамы і прапусціў у выніку ад Доні Ван дэ Бека, якога абаронцы «шпор» не затрымалі ў цэнтры штрафной.
Становішча гаспадароў стала яшчэ больш цяжкім пасля сутыкнення двух бельгійскіх абаронцаў клуба – Тобі Алдэрвейрэлда і Яна Вертонгена. Ян атрымаў рассячэнне, але вярнуўся на поле. Зрэшты, правёў на ім яшчэ толькі дзве хвіліны. Неўзабаве ён быў заменены. У другім тайме «Тотэнхэм» сур’ёзна дадаў, але сапраўды небяспечных момантаў так і не стварыў. А вось «Аякс» мог забіць яшчэ раз, але Нерыс з 10 метраў трапіў у штангу.
Матч у адказ пройдзе 8 траўня. У гэтай гульні ў склад «Тотэнхэма» зможа вярнуцца адзін з вядучых форвардаў каманды Сон Хын-Мін. Сёння ж пройдзе першая гульня другога супрацьстаяння – «Барселона» будзе прымаць над Камп Ноу «Ліверпуль».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з твітара Лігі чэмпіёнаў