Азаранка адолела Вазняцкі
У другім крузе Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка ў двух сетах адолела прадстаўніцу Даніі Каралін Вазняцкі. Лік па партыях 6:4, 6:2. Сустрэча дзвюх сябровак і колішніх першых ракетак свету прайшла са значнай перавагай Азаранкі, якая выразна дамінавала.
На гэтым чэмпіянаце Аўстраліі Вазняцкі была пасеяна пад высокім 8-ым нумарам. Азаранка ж, якая прапусціла значную частку мінулага сезону, увогуле не атрымала пасеву. Але цяпер Вікторыя ўжо зноў пераўтварылася ў грозную сілу.
У 1/16-й фіналу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з чэшкай Барбарай Заглававай-Стрыцавай, 23-ім нумарам сусветнага рэйтынгу. Азаранка на сёння 44-я ў класіфікацыі.
Беларускае Радыё Рацыя