Азаранка і Барці не змаглі прабіцца ў фінал парнага разраду на турніры ў Таронта



Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці не змаглі прабіцца ў фінал парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Канады па тэнісе.

У паўфінальным матчы яны прайгралі чэшскаму дуэту Барбары Крэйчыкавай і Кацярыны Сіняковай з лікам 3:6, 6:3, 10:4.

У фінале парнага турніру ў Канадзе Крэйчыкава і Сінякова згуляюць з галандска-нямецкім тандэмам Дэмі Схюрс / Ганна-Лена Грэнефельд.

Фота Jimmie48 tennis photography