Азаранка і Сасновіч страцілі пазіцыі ў рэйтынгу ВТА



Экс-першая ракетка свету перамясцілася з 17-га месца на 18-е, Сасновіч апусцілася з 82-й пазіцыі на 86-ю.

Арына Сабаленка працягвае лідыраваць у рэйтынгу. Ірына Шымановіч перамясцілася на 158-ю пазіцыю са 171-й.

Беларускі галкіпер Майсевіч пераведзены ў асноўны склад СКА

Беларускі галкіпер Павел Майсевіч упершыню ў кар’еры выкліканы ў размяшчэнне піцерскага СКА. Ён можа з’явіцца ў заяўцы на гульні КХЛ супраць «Сочы». Мінулы сезон хакеіст пачынаў у складзе «Капітана», а пасля перайшоў у СКА. Выступаў у ВХЛ і МХЛ.

Беларускі брамнік „Каспія” Максім Плотнікаў зламаў нагу ў трох месцах

Інцыдэнт здарыўся падчас матчу чэмпіянату Казахстана. У другім тайме нападнік Артур Шушаначоў у барацьбе за мяч пайшоў да канца і жорстка ўляцеў у беларускага кіпера. Пасля гульні „Каспій” апублікаваў здымак Плотнікава: нага беларуса зламаная ў трох месцах. Брамніку ўжо зрабілі складаную аперацыю, яго чакае доўгае аднаўленне.

«Барселона» прапіша 1 мільярд еўра адступных у кантракце 16-гадовага Ямаля

«Барселона» ў хуткім часе абвесціць пра падпісанне 3-гадовага кантракту з паўабаронцам Ламінам Ямалем. Гэта максімальны тэрмін пагаднення для 16-гадовага гульца па правілах ФІФА. Адступныя па кантракце 16-гадовага паўабаронцы складуць 1 мільярд еўра. Ямаль правёў першы матч за «Барселону» ва ўзросце 15 гадоў і 290 дзён, стаўшы самым маладым дэбютантам клуба ў гісторыі Ла Лігі.

УЕФА разглядае новую рэформу еўракубкаў: 3 дывізіёны па 18 каманд

УЕФА можа зноў змяніць фармат правядзення еўракубкаў, паведамляе Marca са спасылкай на El Pais. Указана, што УЕФА і Еўрапейская асацыяцыя клубаў (ECA) абмяркоўваюць сістэму, пры якой у еўрапейскіх клубных турнірах будзе 3 дывізіёны па 18 каманд: Суперліга, Ліга Еўропы і Ліга прэтэндэнтаў. Прадугледжаны абмен паміж дывізіёнамі: з Суперлігі вылятаюць дзве каманды і столькі ж пераходзяць з Лігі Еўропы. Абмен паміж Лігай Еўропы і Лігай прэтэндэнтаў павінен складаць 4 каманды. Фармат яшчэ будзе ўдакладняцца, бо пры кругавой сістэме будзе складана знайсці месца ў календары для 34 матчаў. Змяненні могуць уступіць у сілу не раней за 2027 год, паколькі УЕФА ўжо змяніла фармат еўракубкаў, які будзе дакладна дзейнічаць з наступнага сезона.

Беларускае Радыё Рацыя