Азаранка не аддала Рыбарыкавай ніводнага гейма
Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі „Прэм’ер” ў амерыканскім Індыян-Уэлсе.
У чвэрцьфінальным паядынку са славацкай тэнісісткай Магдаленай Рыбарыкавай Вікторыя Азаранка не дазволіла суперніцы выйграць ніводнага гейма – 6:0. 6:0.
Саперніцай беларускі ў матчы за выхад у фінал будзе чэшская тэнісістка Караліна Плішкава, якая перамагла ў чвэрцьфінале расейку Дар’ю Касаткіну – 6:3, 6:2.