Азаранка не змагла дагуляць матч Ралан Гарос
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла дагуляць матч першага круга Ралан Гарос супраць Карын Кнап з-за траўмы калена пры ліку 3:6, 7:6, 0:4.
Ужо пасля другога геймы першага сэта ў Азаранкі з’явіліся болі ў калене. Беларуска вяла ў першым сэце 3:1, аднак затым прайграла 5 геймаў запар.
Пры ліку 3:3 у другім сэце Азаранка папрасіла медыцынскі тайм-аўт. Пасля аказання дапамогі матч працягнуўся. І Вікторыя выйграла другі сэт на тай-брэйку.
У трэцім сэце Азаранка адмовілася ад працягу барацьбы пры ліку 0:4.
Азаранка ў гэтым сезоне ўжо двойчы здымалася з турніраў WTA – у Мадрыдзе і ў Акапулька.