Азаранка не змагла завяршыць фінал у Монтэрэі
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла завяршыць фінальны паядынак у мексіканскім Монтэрэі. У першым сэце перавага яе суперніцы – іспанкі Гарбіньё Мугурусы была значнай – 6:1.
У другой партыі Азаранка траўмавала нагу і пры ліку 1:3 не здолела працягваць змаганне. Такім чынам пераможцай турніру стала 19-я ракетка свету Мугуруса.
Беларускае Радыё Рацыя