Азаранка пакідае Australian Open
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пакідае Australian Open. У матчы чацвёртага кругу яна прайграла ў трох сетах 10-й ракетцы свету – славачцы Дамініцы Цыбулкавай – 2:6, 6:3, 3:6. У 1/4-й фіналу Цыбулкава сустрэнецца з амерыканкай Сірэнай Уільямс. Азаранка ж у цэлым выступіла пасля доўгага перапынку досыць прыстойна. Напэўна пасля завяршэння адкрытага чэмпіянату Аўстраліі яна істотна падымецца у сусветным рэйтынгу – зараз экс-першая ракетка планеты займае ў класіфкацыі толькі 44-ы радок.
Беларускае Радыё Рацыя
