Азаранка перамагла Званарову на турніры ў Штутгарце



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (61-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на прэстыжным турніры катэгорыі „Прэм’ер” у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $886 тыс.

24 красавіка ў паядынку 1/16 фіналу беларуска перамагла расейку Веру Званарову (84) у двух сэтах – 7:5, 6:4.

У матчы за выхад у паўфінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з чацвёртай ракеткай планеты чэшкай Каралінай Плішкавай.

Турнір на закрытых грунтавых кортах Штутгарта завершыцца 28 красавіка.

belta.by