Азаранка разграміла расейку Весніну
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў трэцім крузе адкрытага чэмпіянату ЗША разграміла прадстаўніцу Расеі Елену Весніну – 6:1, 6:1. Два сеты склаліся надзвычай лёгка для былой першай ракеткі свету. У наступным раўндзе US Open Азаранка сустрэнецца з 17-гадовай і малаведамай Аляксандрай Круніч з Сербіі, якая сенсацыйна ў трэцім крузе адолела тытулаваную чэшку Петру Квітаву, трэцюю ракетку свету – 6:4, 6:4. Круніч на даны момант – 143-і нумар сусветнага рэйтынгу, Азаранка цяпер 17-я ракетка планеты, але напэўна пасля гэтага турніру падымецца вышэй. Беларускае Радыё Рацыя