Азаранка, Сабаленка і Сасновіч прайгралі ў Мадрыдзе



Адразу тры беларускія тэнісісткі пацярпелі паразы ў сваіх матчах 1/8 фіналу парнага разраду на турніры ў Мадрыдзе.

Элізэ Мэртэнс і Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 Tennis Photography

Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці саступілі галяндска-нямецкаму дуэту Дэмі Схюрс / Анна-Лена Грэнефельд – 4:6, 3:6.

Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мэртэнс прайгралі румынскай пары Ірына Марыя Барэ / Міхаэла Бузарнэску – 6:1, 3:6, 7:10.

Аляксандра Сасновіч і ўкраінка Леся Цурэнка апынуліся слабейшымі латвійска-расейскага тандэму Алена Астапенка /Вера Званарова – 6:1, 1:6, 8:10.

У 1/8 фіналу адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч, якая займае 33-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з першай ракеткай планеты японкай Наомі Осакай.

belta.by