Азаранка ў паўфінале брысбенскага турніру!
У чвэрцьфінальным паядынку жаночага тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене беларуска Вікторыя Азаранка ўпэўнена адолела больш рэйтынгавую на сёння ў класіфікацыі італійку Рабэрту Вінчы. Для гэтага прыме айчыннага тэнісу спатрэбіліся два сеты і ўсяго 15 геймаў. Лік па партыях – 6:1 і 6:2 на карысць Азаранкі. Прычым, апошні гейм Вікторыя ўзяла з 0:40.
У паўфінале беларуска сустрэнецца з амерыканкай Самантай Кроўфард, якая сваім парадкам у іншым чвэрцьфінале сенсацыйна перамагла немку Андрэа Петкавіч – 6:3, 6:0. Кроўфард на сёння 142-я ракетка свету.
У іншым паўфінале спаткаюцца іспанка Карла Суарэс-Навара і прадстаўніца Нямеччыны Ангелік Кербер.
Беларускае Радыё Рацыя