Азаранка ў Токіо пачала з вікторыі
На старце міжнароднага тэніснага турніру з серыі “прэм’ер”, што пачаўся ў Токіо, беларуска Вікторыя Азаранка не без праблемаў у трох сетах перамагла мясцовую прадстаўніцу Кіміко Датэ-Крум – 3:6, 6:0, 6:2. Азаранка на даны момант ёсць 25-й ракеткай свету, а Датэ-Крум, якая сама ўзроставая тэнісістка ВТА – толькі 85-ым нумарам. Гэта была другая сустрэча тэнісістак паміж сабой – у 2010-ым у Сіднэі беларуска таксама выйграла ў трох партыях – 6:1, 5:7, 7:5.
Беларускае Радыё Рацыя