Азаранка ўдала стартавала на турніры ў Сан-Хасэ



Вікторыя Азаранка ўдала стартавала на тэнісным турніры ў Сан-Хасэ (прызавы фонд 733 000 даляраў). У свой дзень нараджэння беларуска (на сёння 108-я ракетка свету) у цяжкім змаганні ў трох партыях адолела прадстаўніцу Украіны Кацярыну Бандарэнку (79-ы нумар сусветнага жаночага рэйтынгу) –  6:3, 6:7 (7:9), 7:5. 

Сустрэча доўжылася ажно 2 гадзіны 43 хвіліны. У наступным раўндзе Азаранка, якой споўнілася 29 гадоў, згуляе з першай cеянай на турніры – іспанкай Гарбіньё Мугурусай.

Беларускае Радыё Рацыя