Азаранка ўжо ў трэцім крузе US Open



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка за гадзіну і 45 хвілін зламала супраціў амерыканкі Крысціны Макхэйл ў другім раўндзе US Open. Першы сэт беларуска выйграла з лікам 6:3, а ў другім была яшчэ больш пераканаўчай – 6:2. У трэцім раўндзе Азаранка згуляе з пераможцай пары Алена Весніна (Расія) – Марына Эракавіч (Новая Зеландыя). Таксама ў наступны раўнд прабілася амерыканка Серэна Уільямс, абыграўшы суайчынніцу Янку Кінг ў двух сэтах – 6:1, 6:0.

Беларускае Радыё Рацыя