Азаранка выйграла турнір у Брысбене
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла на турніры WTA ў Брысбене. У фінале беларуска перайграла 10-ую ракетку свету немку Ангеліку Кербер — 6:3, 6:1.
З наступнага тыдня Азаранка уздымецца ў рэйтынгу з 22 месца на 16.
Гэта яе першае выйгранае спаборніцтва за 2,5 года.
