Азаранка выйшла ў 4-ы раўнд турніру ў Індыян-Уэлсе
Вікторыя Азаранка другі раз перамагла на тэнісным турніры катэгорыі „Прэм’ер” ў амерыканскім Індыян-Уэлсе.
У паядынку 3-га круга беларуская тэнісістка, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла кітаянку Чжэн Сайсай – 6:4, 6:3.
Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранкі будзе аўстралійка Саманта Стосур. Раней Азаранка і Стосур правялі паміж сабой 9 матчаў, у васьмі з якіх перамога была на баку беларускі.
