Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал, Лапко выбыла
Дзве беларускія тэнісісткі маглі сустрэцца паміж сабой на турніры ў Сан-Хасэ. Аднак, гэтага не здарылася.
Вера Лапко (69-я ракетка свету) ў 1/8-й фіналу саступіла амерыканцы Даніэль Колінз (42-і нумар сусветнага жаночага рэйтынгу) — 1:6, 6:3, 1:6. Як бачна па ліку беларуска вельмі няроўна правяла матч, праваліўшы першы і заключны сеты.
Вікторыя Азаранка (108-ы нумар) павінна была сустракацца з моцнай іспанкай Гарбіньё Мугурусай. Аднак тая нечакана знялася з турніру. У выніку супраць Азаранкі на корт выйшла лакі-лузер – Анна Блінкова (101-я ракетка) з Расеі. Яе беларуска разграміла ў абедзвюх партыях – 6:1, 6:0.
У чвэрцьфінале турніру з прызавым фондам 730 тысяч даляраў Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Даніэль Колінз.
Беларускае Радыё Рацыя