Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру WTA у Манрэалі



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка здолела прабіцца ў другі раунд адзіночнага разраду тэніснага турніру WTA 1000, які праходзіць у канадскім Манрэалі. Беларуска, якая цяпер размясцілася на 19-м радку сусветнага рэйтынгу, паспяхова згуляла ў паядынку першага круга турніру WTA 1000 Адкрытага чэмпіянату Канады па тэнісе. У матчы 1/32 фіналу Азаранка абыграла польку Магду Лінэт. Паядынак, які двойчы перарываўся з-за дажджу, завяршыўся на карысць беларускі – Азаранка перамагла з лікам 6:3, 6:0. Азаранка і Лінет ужо чацвёрты раз сустракаюцца на кортах, лік у асабістых сустрэчах – 3:1 на карысць беларускі. Цяпер Азаранка чакае гульня за выхад у чвэрцьфінал турніру з агульным прызавым фондам амаль 2,8 мільярда даляраў. Яе суперніцай будзе прадстаўніца ЗША 38-я ракетка планеты Слоан Стывенс.

Зборная Беларусі па футболе абзавялася новым трэнерам – гэта іспанец

Галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе прызначаны іспанец Карлас Алас Ферэр, паведамілі у АБФФ. Кантракт з іспанскім трэнерам разлічаны да канца 2024 года з магчымасцю падаўжэння. Карласу Алосу Ферэру 48 гадоў. Кар’ера гульца ў яго не склалася, таму ва ўзросце 28 гадоў ён стаў трэнерам. Спачатку працаваў з юнакамі, затым – у ролі асістэнта ў малавядомых клубах Іспаніі. З 2011 па 2014 гады трэніраваў маладых гульцоў (да 19 гадоў) футбольнай акадэміі „Барселоны”. Пасля чаго працаваў у Польшчы, Казахстане, Марока, Катары і на Кіпры. Да нядаўняга часу ўзначальваў зборную Руанды і разарваў двухгадовую дамову дзеля працы ў Беларусі.

Матч Лігі Еўропы „Шэрыф” — БАТЭ рассудзіць шведская брыгада арбітраў

У чацвер у Ціраспалі адбудзецца першы матч 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы „Шэрыф” (Малдова) — БАТЭ (Беларусь). Судзіць гэтую сустрэчу даверана брыгадзе арбітраў са Швецыі, якую ўзначаліць Махамед Аль-Хакім. Дапамагаць яму будуць яго суайчыннікі Фрэдрык Клівер і Макс Робін Вільдэ. Чацвёрты суддзя – Ёакім Остлінг. Гульня пачнецца ў 20.00 па беларускім часе.

Гулжыгіт Алыкулаў і Марк Красноў не прымуць удзел у першым матчы „Нёмана” з „Мэтай” у Лізе канферэнцый

Навабранцы гарадзенскага „Нёмана” Гулжыгіт Алыкулаў і Марк Красноў не змогуць прыняць удзел у першым матчы са славенскім „Мэта” ў 3-м кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый (10 жніўня ў Любляне), паведамляе тэлеграм-канал „Заўзеем за ФК Нёман”. Гульцы засталіся ў Гародні і займаюцца афармленнем дакументаў. Чакаецца, што футбалісты далучацца да каманды перад другім матчам. Ён пройдзе 17 жніўня ў венгерскім Д’еры.

Беларускае Радыё Рацыя