Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Брысбене
Лепшая беларуская тэнісістка выйшла ў фінал турніру серыі «Прэм’ер» у Брысбене. У паўфінале Вікторыя Азаранка без асаблівых праблем разабралася з амерыканкай Самантай Кроўфард – 6:0, 6:3.
9 студзеня ў вырашальным матчы прэстыжнага старту Вікторыя Азаранка згуляе супраць Ангелікі Кербер. Гэта будзе першы фінал беларускі з лютага 2015 г.
Беларускае Радыё Рацыя, фота: www.brisbaneinternational.com.au
