Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Індыян-Уэлсе
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру катэгорыі „Прэм’ер” ў амерыканскім Індыян-Уэлсе.
Сёння ў паўфінальным матчы з чэшкай Каралінай Плішкавай Азаранка з цяжкасцю выйграла першую партыю – 7:6 (7:1), затым без шанцаў прайграла другі сэт – 1:6, а ў вырашальнай партыі зрабіла 2 брэйкі і завяршыла сустрэчу на сваю карысць – 6:2.
У фінале беларускую спартоўку ўжо чакае першы нумар сусветнага рэйтынгу Серэна Уільямс.
