Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі
У матчы 1/4 фіналу беларуска перамагла чэшку Караліну Плішкаву з лікам 7:5, 6:3.
За выхад у фінал Азаранка будзе супернічаць з амерыканкай Слоан Стывенс, якой прайграла 12 сакавіка на турніры ў Індыян-Уэлсе.
Раней Азаранка перамагла амерыканку Кэтрын Бэліс (44) — 6:3, 6:0, яе суайчынніцу Мэдысан Кейс (15) — 7:6 (7:5), 2:0 (адмова), Анастасію Севаставу з Латвіі (17) — 3:6, 6:4, 6:1 і польку Агнешку Радваньску (32) — 6:2, 6:2.
Азаранка выйгравала турнір у Маямі ў 2009, 2011 і 2016 гадах.
