Азаранка з кітайкай Чжэн Сайсай выйгралі парны тытул у Мексіцы



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая ўжо даўно нічога не выйгравала, разам з кітайкай Чжэн Сайсай узялі парны тытул (прызавы фонд 226 750 даляраў) на адкрытым чэмпіянаце Мексікі ў горадзе Акапулька.

У фінальным паядынку інтэрнацыянальны дуэт адолеў таксама міжнародную пару Дэзайры Краўчук (ЗША) – Джуліяна Олмас (Мексіка) – 6:1, 6:2

Фаварыткамі былі якраз суперніцы, пасеяныя пад трэцім нумарам. Аднак у фінале перавага Азаранкі і Чжэн Сайсай была несумненнай.

Беларускае Радыё Рацыя