Азаранка згуляе за Беларусь на „Кубку Федэрацыі”
Жаночая зборная Беларусі па тэнісе вызначылася са складам на матч супраць Расеі, які пройдзе ў Маскве 16 і 17 красавіка. У яго ўвайшлі Вікторыя Азаранка (5-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Вольга Гаварцова (99-ы нумар), Аляксандра Сасновіч (100-ы нумар) і Арына Сабаленка (257-ы нумар), паведамляе сайт Беларускай тэніснай федэрацыі.
Матч адбудзецца ў рамках плэй-оф сусветнай групы каманднага чэмпіянату свету па тэнісе «Кубак Федэрацыі». Яго пераможца ў наступным годзе згуляе ў I Сусветнай групе, а зборная, што прайграе, пачне 2017 год з сустрэчы ў II Сусветнай групе.
Каманды згуляюць на Малой Спартыўнай арэне Алімпійскага комплексу «Лужнікі», у якасці пакрыцця для корта гаспадары выбралі грунт.