Азаранка знялася з турніру ў Цяньцзыні



Беларуска Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Цяньцзыні. Яна цяпер знаходзіцца ў ЗША з сынам, інфармуе „Прессбол”. Раней беларуская тэнісістка прапусціла турніры ва Ухані і Пекіне. У беларускай тэнісісткі была траўма нагі, з-за якой яна 21 верасня ў чвэрцьфінале турніру ў Токіа знялася з матчу з італьянкай Камілай Джорджы (ужо ў першым сэце).

Азаранка на сённяшні дзень з’яўляецца 55-й ракеткай свету (тыдзень таму ў яе быў 54-ы радок у рэйтынгу WTA).

Адзначым, што ў аўторак першая ракетка Беларусі і 16-я ракетка свету Арына Сабаленка стартуе на турніры ў Пекіне. У другім крузе яна сустрэнецца з Гарбіньё Мугурусай з Іспаніі, 14-й ракеткай свету.

Фота: wtatennis.com