“Байцу ў вышыванцы” ўручылі званне “Заслужанага майстра спорту”



Сусветнавядомы беларускі тайбаксёр Дзмітры Валент нарэшце атрымаў самае ганаровае спартовае званне ў нашай краіне. Такое ж маюць Домрачава, Азаранка і іншыя зоркі.

2 (1)

1 (1)

Уручэнне ў чацвер, 8-га кастрычніка, у Палацы Незалежнасці праводзіў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

valient+lukashenka

“Насамрэч дакументы на гэту ўзнагароду былі адпраўлены два гады таму. Але яны недзе згубіліся. І вось з другой спробы гэта званне я ўсё ж атрымаў. Лічу, што заслужана”, — кажа Валент.

Многім заўзятарам баец запомніўся тым, што блізу года таму падчас прафесійнага двубою з тайцам выйшаў у рынг у беларускай вышыванцы. Тады ў першым раўндзе Дзмітры атрымаў цяжкае рассячэнне, але здолеў працягнуць змаганне і эфектна накаўтаваў суперніка. Фота акрываўленай вышыванкі тады разышлося па многіх медыя.

3 (1)

“З тае пары я надзяваю вышыванку і за мяжой. Гэтым я паказваю, што з’яўляюся беларусам і люблю сваю краіну. Людзям падабаецца, мне таксама”, — сцісла тлумачыць баец.

Аднак Дзмітры Валент — гэта не толькі патрыёт і медыйная асоба. “Заслужанага” ён атрымаў за тое, што неаднаразова перамагаў на камандных чэмпіянатах свету па муай-тай, у тым ліку ў верасні 2015 года. Таксама сёлета “баец у вышыванцы” здабыў золата на Сусветнай Універсіядзе, паведамляе budzma.by.

Фота: president.gov.by, Аляксандр Tarantino Ждановіч, Дзмітры Валент