Бакай і Рахманаў пакінулі „Рух”



Эліс Бакай і Арцём Рахманаў пакінулі берасцейскі „Рух”. У абодвух скончыўся тэрмін дзеяння кантрактаў. Рахманаў прыйшоў у клуб у студзені 2020 года. За «Рух» у мінулым сезоне абаронца адыграў 23 матчы і набраў 3 (2+1) балы па сістэме «гол+пас». Бакай стаў футбалістам „Руха” ў студзені 2021 года і правёў у мінулым сезоне 15 гульняў у чэмпіянаце Беларусі, забіўшы 2 галы і аддаўшы 1 асіст.

Вікторыя Азаранка перамагла Паўлу Бадасу ў матчы 1/16 фіналу турніру ў Адэлаідзе

Беларуска Вікторыя Азаранка (27-ы нумар рэйтынгу ВТА) перамагла ў матчы 1/16 фіналу турніру ВТА-500 у аўстралійскай Адэлаідзе. Наша суайчынніца сапернічала з іспанкай Паўлай Бадасой (8 ВТА). Гульня завяршылася з лікам 6:3, 6:2.

У першым раундзе турніру ВТА ў Мельбурне беларуска Аляксандра Сасновіч (N 107 ВТА) выйшла на 21-ю ракетку свету Эліс Мертэнс. Аднак бельгійка знялася са спаборніцтваў, і цяпер саперніцай беларускі на гэтай стадыі стане кітаянка Вансінь Ю (101).

Ілля Івашка (48-ы нумар рэйтынгу АТП) зняўся з турніру АТП-250 у аўстралійскім Мельбурне. У матчы 1/16 фіналу беларус павінен быў сапернічаць з фінам Эмілем Руўсувуоры (95 АТП).

Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу турніру АТП-250 на гэтым жа турніры, перамогшы 40-ю ракетку свету Мартана Фучовіча з Венгрыі.

Мужчынскі спрынт у Аберхофе перанесены з-за адсутнасці снегу

Мужчынская спрынтарская гонка пятага этапа Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Аберхофе перанесена з 6 на 7 студзеня з-за дрэнных умоў надвор’я. Апошнімі днямі ў Аберхофе ідуць дажджы, тэмпература паветра ў раёне чатырох градусаў цяпла і снегу амаль няма. Каб хоць неяк аднавіць трасу, арганізатары плануюць выкарыстоўваць раней назапашаны снег. Раней паведамлялася, што гэты этап Кубка свету пройдзе без гледачоў з-за каронавірусных абмежаванняў.

Вячаслаў Ляўчук пакінуў пасаду галоўнага трэнера магілёўскага „Дняпра”

Вячаслаў Ляўчук пакінуў пасаду галоўнага трэнера магілёўскага „Дняпра”. Пра гэта інфармуе прэс-служба клуба. Ляўчук узначаліў „Днепр” па ходзе сезона-2021 і разам з камандай заняў 5-е месца ў першай лізе.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя