Баксёр Мікалай Шах выбыў з медалёвай гонкі ЧС у Екацярынбургу



Беларускі баксёр Мікалай Шах (вагавая катэгорыя 57 кг) выбыў з медалёвай гонкі чэмпіянату свету па боксе, які праходзіць у Екацярынбургу. Беларус свой стартавы паядынак праводзіў супраць атлета з Кыргызстана Сейітбека уулу Мунарбека і прайграў аднагалосным рашэннем суддзяў – 0:5. На чэмпіянаце паспяхова стартавалі беларусы Міхаіл Даўгалевец (81 кг) і Віталь Бандарэнка (75 кг).

Тры беларускія дзюдаіста прайгралі стартавыя паядынкі юніёрскага ЧЕ ў Фінляндыі

Тры беларускія атлеты прайгралі першыя паядынкі юніёрскага чэмпіянату Еўропы па дзюдо, які праходзіць 12-15 верасня ў Фінляндыі. Беларус Руслан Галавач не змог адолець турка Саліха Йилдыза. Двухразовы чэмпіён Юнацкіх алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе Арцём Коласаў прайграў першую схватку італьянцу Бьяджа Д’Анджела. Яшчэ адзін беларус Дзмітрый Мужайла саступіў армяніну Арсэну Аведзісяну.

Домрачава і Б’ёрндален будуць трэніраваць кітайскіх біятланістаў

Дар’я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б’ёрндален падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая і будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне.

„Мы пачынаем трэніравальны працэс і гатовыя з Дар’яй падзяліцца сваім шматгадовым вопытам з кітайскімі атлетамі”, – адзначыў васьміразовы алімпійскі чэмпіён з Нарвегіі.

Дар’я Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду, а Уле-Эйнар Б’ёрндален заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай Кітая.

13 верасня Івашка згуляе з Жуан Соуза, а Герасімаў – з Жаао Дамінгес

Адбылося лёсаванне матча першага круга I Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса Беларусь – Партугалія. Сустрэча пройдзе ў менскім Палацы тэніса 13-14 верасня. У выніку лёсавання ў першы дзень Ілля Івашка згуляе з Жуанам Соуза, а Ягор Герасімаў з Жаао Дамінгесам.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя