Баксёр школы „Crystal Białystok” здабыў „Залатога Зубра”
Завяршыўся ХІХ Міжнародны маладзёвы турнір па боксе “Залаты Зубр”. Самым лепшым баксёрам турніру, узнагароджаным “Залатым Зубрам”, стаў Каміль Янушкевіч са школы бокса “Crystal Białystok”. Чэмпіёнам у вагавай катэгорыі 60 кілаграмаў стаў Эдуард Грыгаровіч – прадстаўнік секцыі бокса з Гародні, які займаецца гэтым відам спорту амаль тры гады.
Кажа Эдуард Грыгаровіч.
– Для мяне гэта быў бой сярэдняй цяжкасці. Але ў цэлым я стаміўся. Выйграў першае месца. Трэба прыехаць і перамагчы. І такія турніры варта праводзіць часцей.
Чэмпіёнамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі таксама Аляксей Раманчук, Сяргей Мінешаў і Аляксей Апякун.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара