Балельшчыкі вызначылі лепшы гол у гісторыі чэмпіянатаў свету па футболе



Гол мексіканца Мануэля Негрэтэ Арыяса, які быў забіты ў вароты зборнай Балгарыі на ЧС па футболе 1986 года, быў названы балельшчыкамі лепшым за ўсю гісторыю чэмпіянатаў свету. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

На старонцы ФІФА ў сацыяльнай сетцы Facebook з 31 сакавіка па 9 красавіка 2018 года праходзіла галасаванне балельшчыкаў. Выбар быў зроблены з 32 лепшых галоў, забітых у розныя гады на турнірах чэмпіянатаў свету.

У выніку ўдар па варотах Мануэля Негрэтэ набраў найбольш галасоў. У 1986 годзе зборная Мексікі праводзіла сустрэчу з камандай Балгарыі ў 1/8 фіналу. Негрэтэ ўдалося забіць гол, знаходзячыся амаль каля лініі штрафной.

belta.by