Бальшыня заўзятараў за беларускую мову!
Бальшыня чытачоў інтэрнэт-рэсурсу pressball.by выступае за напісанне прозвішчаў футбалістаў на кашульках гульцоў па-беларуску. 59.5% адназначна выказаліся за беларускую мову. 19.0% абралі варыянт „На усмотрение”. 11.8% выказаліся супраць роднай мовы на футболках, 9.7% абыякава паставіліся да праблемы.
У апытанні ўзялі ўдзел 4055 чалавек.
Паводле pressball.by