«Барса» абыграла «Барусію» і выйшла ў плэй-оф
Пражская «Славія» прайграла міланскаму «Інтэру» з лікам 1:3. Абслугоўвала матч польская брыгада арбітраў на чале з Шымонам Марцінякам. Лік быў адкрыты на 19-й хвіліне. Аўтарам забітага мяча стаў Лаутары Марцінэс, якому асіставаў Рамэлу Лукаку. На 37-й хвіліне чэшскі клуб аднавіў раўнавагу, вызначыўся Томаш Соучэк, рэалізаваўшы пенальці. На 81-й хвіліне «Інтэр» выйшаў наперад дзякуючы голу Лукаку. У канцоўцы замацаваў перамогу гасцей Марцінэс з перадачы Лукаку.
«Інтэр», набраўшы сем ачкоў, выйшаў на 2-е месца ў турнірнай табліцы групы F. «Барселона» запэўніла сабе першае месца ў групе. Яна перамагла дортмундскую «Барусію» 3:1 і выйшла ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. На 29-й хвіліне аўтарам забітага мяча стаў Луіс Суарэс, якому асіставаў Ліянэль Месі. Праз некалькі хвілін перавагу каталонскага клуба павялічыў Месі з перадачы Суарэса. На 67-й хвіліне лік да буйнога давёў Антуан Грызман з паса Месі. Праз 10 хвілін нямецкі клуб скараціў разрыў дзякуючы голу Санча. Нямецкі «РБ Лейпцыг» згуляў унічыю з партугальскай «Бенфікай» з лікам 2:2. «Зеніт» «усухую» абыграў «Ліён» – 2:0 дзякуючы галам Дзюбы і Аздоева і вярнуўся ў барацьбу за выхад у плэй-оф. «Аякс» абыграў «Ліль» 2:0 і набраў 10 ачкоў і падняўся на 1-е месца ў турнірнай табліцы групы Н. «Валенсія» згуляла ўнічыю з «Чэлсі» – 2:2. «Ліверпуль» згуляў унічыю з «Напалі» 1:1. На 21-й хвіліне лік у матчы адкрыў бельгійскі нападнік «Напалі» Дрыс Мёртэнс. У другім тайме, на 65-й хвіліне, харвацкі абаронца «Ліверпуля» Лоўрэн зраўняў лік. У іншым матчы групы Е «Генк» прымаў «Рэд Бул Зальцбург» і прайграў з лікам 1:4. «Ліверпуль» набраў 10 ачкоў і займае 1-е месца ў турнірнай табліцы групы Е.
Валейбалісты салігорскага «Шахцёра» саступілі сербскай «Ваяводзіне» і выбылі з розыгрышу ЛЧ
Салігорскі «Шахцёр» выбыў з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы ў матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда сербскай «Ваяводзіне» з лікам 3:0. Самым выніковым гульцом «Шахцёра» стаў Вячаслаў Чараповіч, у актыве якога 10 ачкоў. Салігорскі «Шахцёр» працягне выступаць у Кубку ЕКВ, другім па значнасці турніры ў іерархіі еўрапейскага клубнага валейбола. Супернікам падначаленых Віктара Бекшы стане нямецкі «Штутгарт».
Менскі «Будаўнік» перамог у матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі
Валейбалісты менскага «Будаўніка», перамогшы з лікам 3:1 гомельскую «Энергію» ў перанесеным матчы 4-га тура, выйшлі на другое месца ў чэмпіянаце Беларусі. Самым выніковым у складзе падначаленых Аляксандра Сінгаеўскага стаў Сяргей Антановіч. Дасведчаны гулец запісаў на свой рахунак 22 ачкі пры эфектыўнасці нападаў 58%. Па 16 балаў менскай дружыне прынеслі Сяргей Акуліч і Уладзіслаў Давыскіба. У шэрагах «Энергіі» па выніковасці не было роўных Мікалаю Качмараву. Такім чынам, у турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па валейболе лідаруе салігорскі «Шахцёр» – 6 перамог і 17 ачкоў. На рахунку «Будаўніка» 5 вікторый і 14 ачкоў. Трэцяе-чацвёртае месцы дзеляць «Заходні Буг» з Берасця і гомельская «Энергія». У іх па 13 ачкоў пасля чатырох перамог.
Баскетбалісты «Цмокi-Менск» прабіліся ў другі групавы этап Кубка ФІБА-Еўропа
Баскетбалісты «Цмокi-Менск» выйшлі ў другую стадыю розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа. У заключным паядынку першага групавога этапу «Цмокі» на арэне менскага «Фалькон клуба» саступілі ў авертайме гасцям з украінскага «Кіева» з лікам 84:92. У першым раўндзе спаборніцтваў у групе F падначаленыя Расціслава Вергунова абыгралі кіяўлянаў на іх пляцоўцы з лікам 99:74. Акрамя таго, «цмокі» абмяняліся перамогамі з украінскім «Дняпром» і балгарскім клубам «Леўскі-Лукойл» з Сафіі.
Жаночая каманда «Цмокi-Менск» у 5-м туры групавога раўнда Еўракубка ў Краснаярску вырвала перамогу ў лідара квартэта D мясцовага «Енісея» з перавагай у 2 ачкі – 70:68. У Менску чэмпіёнкі Беларусі саступілі «Енісею» з такім жа вынікам – 68:70. У гэтым турніры чэмпіёнкі Беларусі перамаглі на сваёй арэне славацкі «Ружамберок», а таксама двойчы прайгралі турэцкаму «Хатаю».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sport-express