„Барселона” разграміла „Ювентус”



У цэнтральным матчы стартавага дня Лігі чэмпіёнаў у групе D „Барселона” разграміла „Ювентус” – 3:0. Дублем вызначыўся Ліанэль Месі, які дагэтуль ніколі не забіваў Джанлуіджы Буфону. Маскоўскі ЦСКА з дапамогай арбітра, які прызначыў несправядлівы пенальці, перамог  у выязным матчы 1-га тура партугальскую „Бенфіку” з лікам 2:1. „Карабах” з Азербайджана нічога не змог супрацьпаставіць супраць лонданскага „Чэлсі”, саступіўшы 0:6.  

Іншыя матчы першага тура завяршыліся з наступнымі вынікамі: Група А: „Манчэстар Юнайтэд” – „Базэль” – 3:0. Група В: „Баварыя” – „Андэрлехт” – 3:0. „Селтык” – ПСЖ – 0:5. Два мячы забіў тут уругваец Эдзінсан Кавані. Першы з пенальці, а другі пад занавес сустрэчы галавой у падзенні – гол проста экстра-класу. Група С: „Рома” – „Атлетыка” – 0:0. Група D: „Алімпіякас” – „Спортынг” – 2:3. Цягам гэтай гульні партугальскі клуб быў наперадзе з лікам 3:0.

Беларускае Радыё Рацыя