«Барселона» за 40 мільёнаў еўра купіла футбаліста, які не падышоў «Нёману»



Гэта было ў 2007 годзе. У гарадзенскі «Нёман» на прагляд прыехаў бразільскі паўабаронца літоўскага «Вільнюса”. Хлопец не ўразіў галоўнага трэнера беларускай каманды і з’ехаў. Калі праз некалькі гадоў гулец трапіў у зборную Бразіліі і перайшоў у англійскі «Тотэнхэм», у Гародні моцна здзівіліся. Сёння ж ён адправіўся ў «Барселону». Каталонцы, паведамляе іх афіцыйны сайт, выдаткавалі на трансфер бразільца 40 млн еўра.

Хлопца зваць Жазэ Паўло Безерра Масіэл Жуніёр, ці проста Паўліньё. Сёння «Барселона» пацвердзіла яго трансфер з кітайскага клуба «Гуанчжоу Эвергранд».

Сума пагаднення складзе 40 млн еўра. Адчэпныя ў кантракце 29-гадовага бразільскага хаўбека з каталонцамі – 120 млн.

Паўліньё выбіўся ў людзі праз чацвёрты дывізіён Бразіліі. У яго паслужным спісе былі «Браганціно» і «Карынціянс», пасля якога ён атрымаў запрашэнне ад ангельскага «Тотэнхэма». У Лондане атрымалася не вельмі, і гулец на тры гады з’ехаў у Кітай, з якога ў Еўропу яго вярнула «Барселона».

onliner.by