Барысаўскі БАТЭ выйшаў у трэці раўнд Лігі чэмпіёнаў



Напомнім, што ў першым паядынку чэмпіён Беларусі на сваім полі адолеў клуб СІК з гораду Сейняёкі 2:0 і меў неблагі запас перад гульнёй у адказ.

Сустрэча на полі суперніка пачалася для барысаўцаў лепш не прыдумаеш. Ужо на 15-й хвіліне Аляксандар Карніцкі элегантнай скідкай галавой даслаў мяч у сетку, скарыстаўшыя падачай Аляксея Рыаса. На 29-й хвіліне ўжо пасля прастрэлу Карніцкага Рыас правай нагой здалёк загнаў другі мяч у браму супернікаў. А далей БАТЭ выявіў сапраўдную расхлябанасць, прапусціўшы гол проста ў распранальню. Гэта быў, дарэчы, толькі першы гол фінскіх клубаў у браму беларускіх за дастаткова немалую гісторыю сустрэч. У другім тайме БАТЭ прапусціў яшчэ – Сяргей Верамко не здолеў адбіць мяч у бліжнім куце. У выніку арбітр зафіксаваў нічыю – 2:2.

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сустрэнецца з пераможцам пары „Дандолк” (Ірляндыя) – „Хабнарф’ёрдзюр” (Ісляндыя).

Беларускае Радыё Рацыя