Баскетбол. Беларусь – Партугалія – 72:56



У перадкваліфікацыі да мужчынскага баскетбольнага чэмпіянату свету 2023 года зборная Беларусі (трэнер Расціслаў Вяргун) на менскім паркеце адолела каманду Партугаліі – 72:56 (19:18, 15:11, 19:18, 19:9).

Аснову дружыны Беларусі складаюць баскетбалісты клуба „Цмокі-Мінск”. Менавіта на іх і была зроблена асноўная стаўка. А сама выніковым гульцом сустрэчы ў складзе гаспадароў пляцоўкі стаў Максім Салаш, які набраў 19 ачкоў. На рахунку Віталя Лютыча 15 пунктаў. Капітан зборнай Уладзімір Верамеенка займеў у актыве 8 ачкоў, 9 падбораў і 5 перадач.

Беларусы пасля другой вікторыі захапілі лідарства. Турнірная табліца пасля двух тураў у квартэце спаборнікаў зараз выглядае так: Беларусь — 4 ачкі , Албанія — 3, Партугалія — 3, Кіпр — 2.

Беларускае Радыё Рацыя фота pressball.by

.