Баскетбольная зборная Беларусі выйшла ў наступны раўнд



Баскетбольная зборная Беларусі, нягледзячы на паразу на выездзе ад дружыны Партугаліі 78:79 (22:23, 15:19, 14:10, 16:15, авертайм – 11:12), выйшла ў наступны раўнд адбору да чэмпіянату свету 2019 года. Як бачна з ліку па чвэрцях сустрэча разгортвалася вельмі драматычна і скончылася толькі ў авертайме. Лепшым гульцом сустрэчы стаў цэнтравы Арцём Парахоўскі, які набраў 16 ачкоў і зрабіў ажно 17 падбораў. 18 пунктаў набраў Віталь Лютыч.

У выніку пры роўнай колькасці набраных ачкоў далей ідуць баскетбалісты Беларусі, паколькі дома яны выйгралі ў партугальцаў на пару ачкоў больш – 78:75.

Выніковае становішча ў групе „D”: 1. Балгарыя – 8 ачкоў, 2. Беларусь – 5 ачкоў, 3. Партугалія – 5.

Наступны этап адбору стартуе 20 лістапада. Супернікі Беларусі высветляцца пазней.

Беларускае Радыё Рацыя