БАТЭ абвешчаны чэмпіёнам Беларусі
Выканкам федэрацыі футбола зацвердзіў БАТЭ чэмпіёнам Беларусі па футболе.
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні выканаўчага камітэта 19 снежня, паведамляе TUT.BY.
Раней пасяджэнне пераносілася ў сувязі з аспрэчваннем зацікаўленымі бакамі рашэння выканкама па «справе Верамко». Выканкам пагадзіўся з рашэннем апеляцыйнага камітэта, які пастанавіў не здымаць з БАТЭ ачкі, але пакараць клуба штрафам у 2 тыс. базавых велічынь.
Такім чынам БАТЭ быў пакараны «за неправамерную заяўку на гульню» запаснога брамніка Сяргея Верамко ў матчы са «Слуцкім», дзе барысаўчане атрымалі разгромную перамогу 6:0. На поле ў той гульні галкіпер не з’явіўся, але ў выніку разбору КДК прыйшоў да высновы, што ўносіць прозвішча футбаліста ў заяўку на матч клуб не меў права.
