БАТЭ адарваўся ўжо на 5 ачкоў



У беларускім футбольным першынстве прайшлі чарговыя матчы. У Менску «Крумкачы» перамаглі «Віцебск» з лікам 1:0 і падцягнуліся ў табліцы да ФК «Менск». Цяпер гэтыя абедзве каманды маюць аднолькавую колькасць ачкоў (21), займаючы трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна. БАТЭ на апошніх хвілінах вырваў перамогу ў гасцявым матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» – 2:1.

Вынікі іншых матчаў тура:

«Нафтан» – «Менск» – 1:1

«Слуцк» – «Белшына» – 2:1

«Граніт» – «Дынама» (Берасце) – 2:1

 

На першым месцы ў табліцы ідзе барысаўскі БАТЭ з 28 ачкамі, на другой пазіцыі – менскае «Дынама», якое мае 23 ачкі.