БАТЭ адказаў на прапановы па беларусізацыі вершам
Футбольны клуб БАТЭ ў вершаванай форме адказаў на прапановы пра выкарыстанне беларускай мовы.
Запыт даслаў Ігар Случак, каардынатар кампаніі „Справаводства па-беларуску”. Яму адказаў генеральны сакратар БАТЭ Андрэй Вашкевіч.
Ігар Случак паведаміў нашаму радыё, што ён усё ж чакае ад БАТЭ канкрэтных спраў у кірунку беларусізацыі:
– Атрымаў адказ футбольнага клуба “БАТЭ” ў вершаванай форме па маіх прапановах па беларусізацыі іх клуба. Нічога канкрэтнага яны не напісалі ў гэтым вершы, ён у жартаўлівай такой форме. Спадзяюся, што яны ўсё ж такі збіраюцца пашыраць мову, а не толькі складаць вершы.
У дасланым вершы ёсць такія радкі: „Не ўсё так проста, але не сумуем, I спадзяемся, будзе толькi лепш. Мы мовай карыстаемся, працуем, Пакуль не iдэальна, не, але ж…” То бок кіраўніцтва клуба сведчыць, што яны не супраць мовы, але яшчэ не зусім гатовы да шырокага яе выкарыстання.
Шаноўны Iгар! У першую чаргу, Вялiкi дзякуй Вам за вiншаваннi! Зiмовую маркоту і тугу Мы гналi ад сябе падчас чакання
Сезона новага. Нарэшце, вось i ён Пагрукаўся i ў нашае акенца! I клуб наш — шматразовы чэмпiён — Ужо адчынiў сваёй”Арэны” сенцы.
I Ваш зварот — вясновая прыкмета — Прыйшоў да нас ужо ў чацвёрты раз. Канешне, мы ўдзячныя за гэта I пiшам Вам чарговы наш адказ.
Над ужываннем роднай мовы нашай Мы ўсе ў БАТЭ працуем кожны дзень Стараецца i Валадзько наш Саша, Стараецца i Лiхтаровiч-Дзед.
У Дудзiнцы — толькi „ранiца”, не „утро”. У Дудзiнцы не „арбуз” якi — „кавун”! I хутка скажа „Смачна есцi!”Дубра, I”Дзякую!” адкажа наш Мiлун.
Не ўсё так проста, але не сумуем, I спадзяемся, будзе толькi лепш. Мы мовай карыстаемся, працуем, Пакуль не iдэальна, не, але ж…
На форме мова ў Лiзе чэмпiёнаў, У сацсетках нашых мова часцяком. Прафесар наш, Вiталька Радзiвонаў, —
н мовы правадыр у кожны дом.
Наш шчыры дзякуй Вам за прапановы, Iх будзем усебакова разглядаць. Барысаўшчына — край народнай мовы, Яе тут прагнуць людзi зберагаць.
Напрыканцы жадаем вам здароўя — Яго ж анi купiць, нi намяняць (Вы ж разумееце: калi ўжо Дэвiд Боўi… Дык што тады яшчэ пра нас казаць?).
Жадаем мiру блiзкiм, шчасця ў хату, У гарбаце цукру, у гаманцы — лавэ! Наступным годам Ваш чакаем пяты Зварот да клуба. Шчыра Ваш, А.В.
Васіль Кроква, Беларускае Рады1 Рацыя