БАТЭ аформіў 10-е чэмпіёнства запар



Футбольны клуб БАТЭ сёння аформіў чэмпіёнства ў нацыянальным першынстве. Барысаўчане на выездзе перайгралі „Віцебск” з лікам 2:0. Менскае „Дынама” не зможа нават тэарытычна за апошнія 3 туры дагнаць барысаўчан.

Гэта дванаццатае чэмпіёнства БАТЭ за гісторыю чэмпіянату Беларусі і дзясяты тытул лідара нацыянальнага першынства запар.

Чэмпіён Беларусі правядзе бліжэйшы матч супраць „Барселоны” 20 кастрычніка дома на „Барысаў-Арэне” ў Лізе чэмпіёгаў, а менскае „Дынама” 22 кастрычніка ў выязным матчы Лігі Еўропы сустрэнецца з іспанскім „Вільярэалам”.

Беларускае Радыё Рацыя